ЕРУСАЛІМ. Ізраiль вiтаў прапанову Злучаных Штатаў адкласьцi прыняцьце новага мiрнага пляну да парлямэнцкiх выбараў, прызначаных на 28 студзеня. Учора чатыры мiжнародныя пасярэднiкi ва ўрэгуляваньнi палестынска-iзраiльскага крызысу – ЗША, Расея, Эўразьвяз i ААН – пагадзiлiся з прапановай ЗША i заклiкалi абодва бакi канфлiкту тэрмiнова абвесьцiць замiрэньне.