Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  Супраць Украіны могуць уведзеныя міжнародныя санкцыі за нежаданьне змагацца з бруднымі грашыма


ПАРЫЖ. Супраць Украіны могуць быць уведзеныя міжнародныя санкцыі за недастатковую барацьбу з адмываньнем грошай. Як заявілі прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва ў барацьбе зь фінансавымі злаўжываньнямі, 30 краінаў, якія зьяўляюцца ягонымі заснавальнікамі, абмяжуюць дзелавыя кантакты з Украінай. Агенцтва лічыць, што законы аб барацьбе з адмываньнем грошай, што былі прынятыя нядаўна ўкраінскім парлямантам, не адпавядаюць міжнародным стандартам у гэтай галіне.
XS
SM
MD
LG