ГААГА. Пракуроры міжнароднага трыбуналу запатрабавалі сёньня зьняволiць былога прэзыдэнта басьнійскіх сэрбаў Біляну Плаўшыч на тэрмiн ад 15 да 25 гадоў. Галоўны пракурор Карла дэль Понтэ падкрэсьлiла, што, калі б 72-х гадовая Плаўшыч не прызнала сваёй віны, пракуроры запатрабвалі б для яе пажыцьцёвага зьняволеньня. Былы прэзыдэнт заявiла на судзе, што нясе адказнасьць за генацыд нясэрбскага насльніцтва ў часе вайны 90-х гадоў.