Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  У МАГАТЭ дастаўленыя тэсты з Іраку


Вена. Міжнароднае агенцтва ў справе ядзернай энергетыкі (скарочана МАГАТЭ) атрымала першыя восем тэстаў, сабраных на вайсковых абектах у Іраку. У канцы гэтага тыдня ў штаб-кватэру МАГАТЭ будуць дастаўленыя яшчэ дваццаць пробаў. Іх аналіз возьме два-тры тыдня. Паводле словаў кіраўніка МАГАТЭ Моххамад аль-Барадэя, пакуль што экспэрты не выявілі ніякіх прыкметаў знаходжаньня ў Іраку ядзернай альбо хімічнай зброі. У суботу і нядзелю міжнародныя інспэктары правялі дваццаць праверак на вайсковых абектах у Іраку ў пошуках зброі масавага зьнішчэньня. Сёньня праінспэктаваныя яшчэ шэсьць абектаў.
XS
SM
MD
LG