ЛЁНДАН: Прэзыдэнт Сырыі Башар-Аль-Асад прыбыў з чатырохдзённым візытам у Велікабрытанію. Ён перасьцярог перад небясьпекай ваеннага ўдару супраць Багдаду з мэтай адхіленьня Садама Гусэйна ад ўлады. Заўтра, Асад правядзе перамовы з прэм’ерам Тоні Блэрам, а ў аўторак сустрэнецца з брытанскай каралевай. Гэта наагул першы візыт прэзыдэнта Сырыі ў Велікабрытанію. Летась, Дамас наведаў прэм’ер Велікабрытаніі.