Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  10 краiнаў атрымалi запрашэньне далучыцца да Эўразьвязу


КАПЭНГАГЕН. Галоўным вынiкам самiту Эўрапейскага Зьвязу стала афiцыйнае запрашэньне далучыцца да арганiзацыi 10 краiнам. Кiпар, Латвiя, Лiтва, Эстонiя, Вугоршчына, Чэхiя, Польшча, Славаччына, Славенiя i Мальта стануць сябрамi блёку 1 траўня 2004 году, калi гэтае рашэньне будзе зацьверджанае на нацыянальных рэфэрэндумах. Тады Эўрапейскi Зьвяз аб’яднае 25 краiнаў з агульным насельнiцтвам каля 450 мiльёнаў чалавек. Прэм’ер-мiнiстар Данii Андэрс Фог Расмусэн назваў цяперашняе пашэрэньне Эўразьвязу “нараджэньнем новай Эўропы”.
XS
SM
MD
LG