ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты дазволiлi затрыманаму раней караблю з балiстычнымi ракетамi на борце прадоўжыць рэйс на Емэн. Прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр паведамiў, што няма праўных падставаў затрымваць вадаплаў. Емэнскi ўрад заявiў, што ракеты, купленыя ў КНДР, прызначаныя дзеля самаабароны i абавязаўся не перадаваць iх трэцiм краiнам.