Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:20 ]  Прэзыдэнт ЗША выказаўся за ўвядзеньне прышчэпак ад воспы


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаўся за ўвядзеньне ў краiне прышчэпак ад воспы на выпадак, калi тэрырысты выкарыстаюць бiялягiчную зброю. У iнтэрвiю тэлекампанii Эй Бi Сi прэзыдэнт падкрэсьлiў, што прышчэпкi будуць рабiцца выключна на дабраахвотнай падставе. Ад 1978 году воспа лiчыцца пераможанай. Аднак, адмыслоўцы занепакоеныя, што яе ўзбуджальнiкi, якiя ёсьць у бiялягiчных лябараторыях, могуць патрапiць у рукi тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG