ГРОЗНЫ. Кангрэс народаў Чэчэнii сёньня адбудзецца ў Грозным. Прамаскоўскiя чэчэнскiя афiцыйныя асобы паведамiлi, што ў кангрэсе возьмуць удзел каля 420 дэлегатаў з усёй Чэчэнii i чэчэнскiх згуртаваньняў зь iншых рэгiёнаў Расеi. Форум, арганiзаваны пры падтрымцы расейскiх уладаў, мяркуецца, абмяркуе правядзеньне ў сакавiку налета рэфэрэндуму ў пытаньнi канстытуцыi Чэчэнii.