Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Сябры Рады бясьпекі ААН атрымалі копіі справаздачы Іраку


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія прадстаўнікі сёньня пачалі аналізаваць дакумэнты, якія прадставіў у ААН Ірак наконт ягоных праграмаў узбраеньня. ЗША атрымалі нерэдагаваную копію ірацкіх дакумэнтаў і потым перадалі яе копіі Брытаніі й Францыі. Такія ж копіі атрымаюць два астатнія сталыя сябры Рады Бясьпекі ААН – Кітай і Расея. Яшчэ 10 сяброў Рады Бясьпекі атрымаюць адрэдагаваныя копіі ірацкіх дакумэнтаў. Нарвэгія й Сырыя выступілі супраць гэтага, і патрабуюць, каб усе сябры Рады атрымалі поўныя копіі. Ірак таксама скрытыкаваў рашэньне перадаць нерэдагаваную копію Злучаным Штатам і заявіў, што Вашынгтон можа маніпуляваць зь ейным зьместам, для таго, каб пачаць вайну.
XS
SM
MD
LG