БРУСЭЛЬ. Прадстаўнік Даніі паведаміў у Брусэлі, што сёньняшняя сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу ўхваліла ўсе нефінансавыя аспэкты дацкага пакету капрамісных прапановаў, якія былі прадстаўленыя краінам-каныдатам на далучэньне да Эўразьвязу 2 тыдні таму. Гэта значыць, што саміт Эўрапейскага Зьвязу ў Капэнгегане ў чацьвер і пятніцу зможа сканцэнтравацца толькі на фінансавых умовах пашырэньня. Кіраўнікі МЗС Нямеччыны й Нідэрляндаў заявілі, што іхныя ўрады ня змогуць пагадзіцца з фінансавымі аспэктамі да саміту. 8 з 10 краінаў-кандыдатаў пагадзіліся з кампраміснымі прапановамі. Польшча й Мальта дамагаюцца большых саступак.