Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:37 ]  Фiнансавыя аспэкты пашырэньня Эўразьвязу абмяркоўваюцца ў Брусэлi


БРУСЭЛЬ. У Брусэлi мiнiстры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу абмяркоўваюць фiнансавыя аспэкты пашырэньня арганiзацыi. Учора прадстаўнiкi 10 краiнаў-кандыдатаў спрабавалi пераадолець разнагалосьсi ў пытаньнi пра субсыдыi. Бальшыня кандыдатаў, акрамя Польшчы i Мальты, пагадзiлiся з кампрамiснай прапановай Данii – вылучыць новым сябрам Эўразьвязу адзiн мiльярд 300 мiльёнаў даляраў на падтрымку фэрмэраў i ахову межаў. На самiце ў Капэнгагене 10 краiнаў павiнны атрымаць афiцыйныя запрашэньнi далучыцца да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG