Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  "Вышэграцкая група" незадаволеная ўмовамі ўступленьня ў ЭЗ


Браціслава Краіны, што ўваходзяць у Вышэграцкую групу, заявілі пра сваю нязгоду з умовамі ўступленьня ў Эўразьвяз. Такую заява зрабілі сёньня кіраўнікі Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі і Славаччыны. Гэтыя краіны – кандыдаты на ўступленьне ў Эўразьвяз, незадаволеныя тым, што будуць атрымліваць у Зьвязе ў 4 разы меньш сельскагаспадарчых датацыяў, чым цяперашнія краіны-сябры Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар Польшчы Лешак МІлер заявіў, што пошук кампрамісу будзе працягвацца да 12 сьнежня, калі ў Капэнгагэне пачнецца саміт Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG