Бэлград Сёньня ў Сэрбіі праходзяць паўторныя прэзыдэнцкія выбары.
У кастрычніку, у другім туры мінулага раўнду выбараў перамогу атрымаў прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца. Аднак тады ў галасаваньні ўзялі ўдзел меньш паловы выбаршчыкаў і паводле закону было прызнана, што выбары не адбыліся.
Зараз Каштуніца таксама ўдзельнічае ў выбарчым спаборніцтве, ягонымі канкурэнтамі з’яўляюцца лідэр радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшаль і прадстаўнік памяркоўных нацыяналістаў Барыслаў Пялевіч.
Аднак паводле дадзеных незалежных назіральнікаў яўка выбаршчыкаў сёньня нават ніжэйшая, чым у кастрычніку, калі выбары не адбыліся.