Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Аднавiлiся iнспэкцыi ААН у Іраку


БАГДАД. Экспэрты ААН аднавiлi сёньня iнспэкцыi iрацкiх ваенных аб’ектаў, перапыненыя два днi таму ў зьвязку з мусульманскiм сьвятам. Адна група экспэртаў наведала сёньня ваенна-прамысловы комплекс у 40 кiлямэтрах на поўдзень ад Багдаду. Другая зноў пабывала ў цэнтры ядзерных дасьледаваньняў аль-Тувэйта. Сёньня ўвечары Багдад мае перадаць Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў поўную справаздачу пра свае ваенныя праграмы. Дакумэнт, у якiм некалькi тысячаў старонак, ужо паказалi журналiстам.Тым часам, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў, што толькi тады, калi справаздача будзе праўдзiвай, iрак зможа пазьбегнуць “сур’ёзных наступстваў”.
XS
SM
MD
LG