КАРАКАС. У сталiцы Вэнэсуэлы, дзе працягваюцца антыўрадавыя манiфэстацыi, мiнулай начы ў перастрэлцы былi забiтыя найменей 3 чалавекi i каля 40 – параненыя. Невядомы чалавек распачаў стралянiну па ўдзельнiках мiтынгу з патрабаваньнем адстаўкi прэзыдэнта Хуга Чавэса. Да ўсеагульнага страйку далучылiся рабочыя нафтавай галiны – асновы эканомiкi Вэнэсуэлы. Чавэс пагражае выкарыстаць войска дзеля аднаўленьня парадку.