Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  У Грузii затрыманыя каля 80 чэчэнцаў


ТБІЛІСІ. У Тбiлiсi грузiнскiя праваахоўныя ворганы затрымалi ў суботу некалькi дзесяткаў чалавек, пераважна – чэчэнцаў. У палiцыю былi дастаўленыя каля 80 чэчэнцаў, сярод iх i людзей з грузiнскiм грамадзянствам. Пасьля праверкi дакумэнтаў, усе яны былi адпушчаныя. Сярод затрыманых былi i сваякi Ахмеда Закаева – прадстаўнiка лiдэра чэчэнскiх незалежнiкаў Аслана Масхадава. Мiнiстэрства ўнутраных справаў Грузii патлумачыла, што мэтай апэрацыi -–выяўленьне замежнiкаў, якiя нелегальна знаходзяцца ў краiне.
XS
SM
MD
LG