ВАШЫНГТОН. Мінiстар фiнансаў ЗША Пол О’Нiл падаў у адстаўку. Ён першы з адмiнiстрацыi Джорджа Буша, якi пакiдае сваю пасаду. Белы дом пакуль не пракамэнтаваў прычыны адстаўкi i не назваў iмя новага мiнiстра. За два гады працы О’Нiл часта крытыкаваўся за свой бескампрамiсны стыль – як з боку прыхiльнiкаў прэзыдэнта, гэтак i ягоных апанэнтаў.