Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:47 ]  Ва Ўзбэкiстане пашыраныя катаваньнi апазыцыянэраў


ТАШКЕНТ. Узбэцкiя ўлады сыстэматычна выкарыстоўваюць катаваньнi дзеля запужваньня прадстаўнiкоў апазыцыi i атрыманьня прызнаньняў, на падставе якiх часта выракаюць на сьмерць. З такой заявай выступiў у Ташкенце прадстаўнiк ААН Тэа Ван Бовэн. Ён апытаў дзесяткi людзей, якiх катавалi, i iхных сваякоў. У студзенi справаздача будзе перададзеная Генэральнай Асамблеi ААН, а ў сакавiку ён будзе пашыраны для грамадзкасьцi.
XS
SM
MD
LG