Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  Прэм'еры дзяржаваў "Вышаградзкае чацьверкі" абмяркоўваюць далучэньне да Эўразьвязу


БРАТЫСЛАВА. Прэм’ер-міністры Славаччыны, Чэхіі, Вугоршыны й Польшчы сёньня плянуюць распачаць сустрэчу, на якой абмяркуюць фінальны этап перамоваў іхніх дзяржаваў пра далучэньне да Эўрапейскага Зьвязу. Мэта нефармальнае сустрэчы каля Братыславы – даць лідэрам краінаў “Вышаградзкае чацьверкі” апошні шанец узгадніць іх пазыцыі перад самітам Эразьвязу, які пройдзе на наступным тыдні ў Капэнгагене й на якім чакаюцца фармальныя запрашэньні ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG