Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  Моцныя сьнегапады пакінулі без электрычнасьці сотні тысячаў амэрыканцаў


ВАШЫНГТОН. Моцныя сьнегапады на ўсходнiм узьбярэжжы Злучаных Штатаў сёньня пакiнулi каля аднаго мiльёну дамоў без электрычнасьцi i спрычынiлiся да дарожнага хаосу. Паведамляецца, што 25-цi сантымэтровае сьнежнае покрыва ўтварылася на тэрыторыi ад Тэхасу да Нью-Ёрку. У паўдзённых штатах Паўночная i Паўдзённая Каралiна штармавы вецер пераламаў дрэвы i разбурыў лiнii электраперадачы. Зачыненыя тысячы школаў i спыненая праца ў шматлiкiх установах.
XS
SM
MD
LG