БАГДАД. У Іраку распачаўся другi тыдзень праверак ваенных аб’ектаў. Сёньня экспэрты ААН наведалi два прадпрыемствы пад Багдадам – ядзернае i хiмiчнае. Тым часам, Злучаныя Штаты патрабуюць, каб ваенныя iнспэкцыi ў Іраку ладзiлiся адначасна ў шматлiкiх месцах. Пра гэта сёньня заявiў прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр i падкрэсьлiў, што ЗША моцна сумняюцца ў тым, што iнспэктары ААН змогуць выявiць дасканала схаваныя арсэналы iрацкай зброi масавага зьнiшчэньня