Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:33 ]  Кіраўнік дацкага ўраду перакананы, што Эўразьвяз пашырыцца


КАПЭГАГЕН. Прэм’ер-мiнiстар Данii Андэрс Фог Расмусэн перакананы, што пытаньне пра пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу будзе пасьпяхова вырашанае на самiце Зьвязу, якi адбудзецца ў Капэнгагене 12-13 сьнежня. Сёньня лiдэр турэцкай кiруючай партыi Рэджэп Эрдаган зноў заявiў у Анкары, што чакае абвешчаньня даты пачатку перамоваў пра далучэньне Турэччыны да Эўразьвязу. Аднак, лiдэры асобных эўрапейскiх краiнаў лiчаць, што Турэччына пакуль не дасягнула патрабаванага ўзроўню дэмакратызацыi.
XS
SM
MD
LG