БЭТЛЕЕМ. На Заходнiм беразе Ярдану – ў Бэтлееме, Гэброне i Наблузе – iзраiльскiя вайскоўцы мiнулай начы арыштавалi 12 палестынцаў, падазраваных у далучанасьцi да тэрактаў. Сярод арыштаваных – сябры экстрэмiсцкiх груповак “Хамас” i “Ісьлямскi джыгад”, а таксама ваенiзаванага крыла руху “Фатх”, якi ачольвае лiдэр Палестынскай аўтаномii Ясiр Арафат.