Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:06 ]  ЗША вядуць перамовы з Турэччынай аб падтрымцы ваеннай апэрацыі супраць Іраку


АНКАРА. Намесьнiк мiнiстра абароны ЗША Пол Волфавiц сёньня прыбыў у Анкару з мэтай высьвятленьня магчымасьці падтрымкi Турэччынай магчымай ваеннай апэрацыi Злучаных Штатаў супраць Іраку. Паведамляецца, што ЗША хацелi б выкарыстаць турэцкiя авiябазы, а таксама, калi спатрэбiцца, адкрыць паўночны фронт супраць Іраку, i турэцкiя тэрыторыi. Турэччына заяўляе, што яна падтрымае любыя санкцыянаваныя ААН дзеяньнi.
XS
SM
MD
LG