Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:47 ]  Пётра Краўчанка пачаў здаваць справы у прысутнасьці расейскіх журналістаў


Токіа. Як паведамляе агенцыя Ітар-ТАСС, былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётра Краўчанка заявіў, што сёньня пачаў здаваць справы у сувязі з адлётам ў Беларусь. Сёньня ў прысутнасьці расейскіх журналістаў Краўчанка падпісаў загад Міністэрства замежных справаў Беларусі, у адпаведнасьці зь якім указам прэзыдэнта Лукашэнкі ён вызваляецца ад абавязкаў амбасадара ў Японіі і на Філіпінах па сумяшчальніцтву. Краўчанка заявіў, што спачатку меркаваў вярнуцца ў Менск у канцы сьнежня у сувязі са станам здароўя, але цяпер вырашыў зрабіць гэта раней, нягледзячы на тое, што японскія лекары настойліва ня раяць яму авіяпералёты ў бліжэйшыя шэсьць тыдняў. Краўчанка паказаў расейскім журналістам медычную даведку і авіябілет з адкрытай датай па маршруце Токіа-Франкфурт-Менск. Краўчанка паведаміў, што паміж ім і некаторымі супрацоўнікамі беларускай дыпмісыі меўся канфлікт, ён быў вымушаны пакараць двух дыпляматаў за дысцыплінарныя парушэньні. Краўчанка абверг ранейшыя паведамленьні пра тое, што нібыта прасіў палітычны прытулак у амэрыканскай амбасадзе і назваў гэта “палітычнай правакацяй”. Сёньня раніцай МЗС Беларусі пацьвярджала, што Краўчанка адмовіўся здаваць справы і вяртацца ў Менск.
XS
SM
MD
LG