Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  У ТОКІЁ ЗЬНІК БЫЛЫ ПАСОЛ БЕЛАРУСІ ПЯТРО КРАЎЧАНКА


У Токіё зьнік былы надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Пятро Краўчанка. Апошнія дні беларускі дыплямат браў удзел у розных пратакольных мерапрыемствах у Токіё, зьвязаных зь яго ад'ездам дадому. 19 лістапада Краўчанка быў вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў Японіі, на якую ён быў прызначаны 20 студзеня 1998 году. Расейскія тэлеканалы РТР і НТВ паведамілі сёньня, што ўвечары 30 лістапада сьведкі бачылі, як беларускага дыплямата ўвозілі на тэрыторыю пасольства ЗША ў Токіо, пасля чаго любыя спробы ўстанавіць зь ім кантакт праз усе віды сувязі былі безвыніковыя.
XS
SM
MD
LG