ЛЯ-КАРУНЬЯ (ГІШПАНІЯ). Сёньня берагоў паўночна-заходняй Гішпаніі дасягнула другая хваля нафты, разьлітай у выніку катастрофы танкера “Прэстыж”. Яна ўтрымвае каля 9 тысячаў тонаў нафты – амаль удвая болей за першую, якая забрудзіла каля 500 кілямэтраў узбярэжжа.