ВАШЕНГТОН. Злучаныя Штаты папярэдзілі аб магчымасьці будучых тэрарыстычных нападаў ва ўсходняй Афрыцы. Дзярждэпартамант ЗША заявіў, што, напрыклад, Джыбуці – краіна, якая мае межы з Самалі і Эфіёпіяй, можа стаць аб’ектам тэрактаў, таму што ў Джыбуці знаходзяцца амэрыканскія войскі.