ГААГА. Мiжнародны трыбунал у Гаазе вырак басьнiйскага сэрба Мiтара Васiлевiча да 20 гадоў зьняволеньня за ваенныя злачынствы. Суд палiчыў даказаным удзел Васiлевiча ў масавых забойствах мусульманаў, збдзейсьненых сэрбскiмi атрадамi ў часе вайны ў Босьнii ў 1992 – 94 гадох.