ЛАЗАНА. ШВАЙЦАРЫЯ. Зварот Усамы бiн Лядэна, якi нядаўна трансьляваў тэлеканал “Аль Джазiра”, швайцарскiя экспэрты лiчаць падробкай. Дзеля гэтага было праведзенае дасканалае параўнаньне голасу на аўдыёкасэце, атрыманай “Аль-Джазiра” з 20-ю запiсамi, зробленымi раней. Меркаваньне швайцарскiх экспэртаў рэзка не супадае з высновай амэрыканскiх адмыслоўцаў.