Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Другі дзень інспэкцыяў у Багдадзе


БАГДАД. Група інспэктараў ААН у справе раззбраеньня правяла сёньня ў Іраку другі дзень у пошуках мажлівай зброі масавага зьнішчэньня. Адна група інспэктараў сёньня наведала машынабудаўгнічы завод на поўнач ад Багдаду, другая наведала фабрыку, якая вырабляе вакцыны для жывёлаў, у горадзе Аль-Доры на поўдзень ад сталіцы. Інспэктары маюць шырокія паўнамоцтвы на падставе рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН шукаць ракеты й біялягічную й хімічную зброю. Інспэктары ААН ніяк не пракамэнтавалі вынікі сёньняшніх наведваньняў.
XS
SM
MD
LG