НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН сёньня згадзілася пашырыць гуманітарную праграму ў Іраку. Кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ханс Блікс заявіў, што Ірак мусіць прадаставіць пераканаўчыя доказы таго, што больш не валодае зброяй масавага зьнішчэньня і не падтрымвае праграмы, накіраваныя на стварэньне гэтакай зброі. Згодна з рэзалюцыяй 1441 Рады бясьпекі, Багдад да 8 сьнежня абавязаны зрабіць поўную дэклярацыю аб наяўнасьці ў краіне зброі масавага зьнішчэньня.