ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вярнуўся ў Вашынгтон пасьля пяцiдзённага эўрапейскага турнэ. Апошнiм ягоным прыпынкам была Румынiя. Выступаючы перад шматтысячным натоўпам на цэнтральнай плошчы Бухарэсту, Буш заявiў, што далучаючыся да НАТО, Румынiя зрабiла маральны выбар. Раней учора прэзыдэнт ЗША ў Вiльнi на сутрэчы з прэзыдэнтамi Латвii, Лiтвы i Эстонii вiтаў будучае далучэньне да НАТО трох краiнаў Балтыi.