ВІЛЬНЯ. Сёньня раніцай у сталіцы Літвы адбылася сустрэча амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша з прэзыдэнтамі трох балтыйскіх краінаў. Буш прывітаў будучае далучэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі да НАТО. Прэзыдэнт ЗША таксама выступіў з прамовай на Ратушным пляцы Вільні. Прэзыдэнты трох краінаў заявілі пра гатовасьць сваіх дзяржаваў далучыцца да антыірацкай кааліцыі і падтрымаць амэрыканскую вайну з Багдадам.