КАБУЛ. Афганскія спэцслужбы сёньня паведамілі, што Бантан Харамі, які плянаваў забойства міністра абароны краіны Махамада Касіма Фагіма, быў зьвязаны з экстрэмісцкімі групоўкамі ў Пакістане і ўдзельнікамі руху “Талібан”. Учора Харамі быў затрыманы на вуліцы каля рэзыдэнцыі міністра. На ягоным целе было знойдзена 10 кіляграмаў выбуховых рэчываў.