ПРАГА. У Празе сёньня завяршаецца самiт НАТО. Сэсiя распачнецца з паседжаньня рады “Расея – НАТО”. Акрамя таго, адбудзецца сустрэча кiраўнiкоў краiнаў, што ўваходзяць у Раду эўраатлянтычнага партнэрства, сябрамi якой зьяўляюцца 46 дзяржаваў. У нарадзе возьме ўдзел прэзыдэнт Украiны Леанiд Кучма, якi ўчора прыбыў у Прагу, нягледзячы на ранейшыя засьцярогi, што ягоная прысутнасьць на самiце непажаданая. Учора на самiце НАТО сем краiнаў Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы атрымалi запрашэньнi далучыцца да альянсу. Тры дзяржавы Балтыi, Славенiя, Славаччына, Баўгарыя i Румынiя стануць сапраўднымi сябрамi НАТО ў 2004 годзе.