ДЖАКАРТА: Інданэзыйская паліцыя паведаміла пра арышт арганізатара бомбавага замаху на Балі. У выніку тэракту ў начным клюбе Кута загінулі 200 чалавек. Паводле начальніка паліцыі Бахціяра, агулам затрымана тры чалавекі, у тым ліку галоўнага арганізатара замаху, 35-гадовага жыхара выспы Ява- Імама Самудру.
Арышт западозраных у арганізацыі замаху адбыўся ў правінцыі Бантэн недалёка ад Джакарты.