Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Ясір Арафат асудзіў апошні тэракт у выніку якога загінулі 11 чалавек


ЕРУЗАЛІМ: Колькасьць ахвяраў апошняга бомбавага замаху ў Ерузаліме ўзрасла да 11-ці. Каля 40 чалавек, у тым ліку школьнікі-параненыя. Прадстаўнік іслямскай групоўкі Хамас Ісмаіл Абу Шанаб заявіў, што захам зьяўляецца актам за забойства ізраільскімі сіламі 7 палестынцаў, у тым ліку дзяцей. Замах асудзілі: прэзыдэнт ЗША, прэм’ер Велікабрытані і кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу. Гэта першы бомбавы замах у Ізраілі з часу пачатку перадвыбарчай кампаніі. Палестынскі лідэр Ясір Арафат асудзіў замах і сказаў, што падобныя атакі “ маральна непрыймальныя”. Аднак ён адзначыў, што адказнасьць за ўсе акты гвалту нясе Ізраіль. “ Мы змагаемся за свабоду і мы поўныя рашучасьці працягваць гэтую барацьбу”-сказаў палестынскі лідэр.
XS
SM
MD
LG