МАСКВА: Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што Расея спакойна адрэагавала за запросіны трох балтыйскіх рэспублікаў да сяброўства ў НАТО. Аднак міністр лічыць, што Літва, Латвія і Эстонія павінны неадкладна падпісаць Дагавор аб Звычайных Узбраеньнях, каб паспрыяць стабільнасьці ў Эўропе, паколькі ў 90-м годзе, калі Дагавор быў заключаны, балтыйскія рэспублікі яшчэ не былі незалежнымі дзхяржавамі.