ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты пачалi кансультацыi зь лiдэрамi 50 краiнаў у пытаньнi iх гатовасьцi далучыцца да антыiрацкай каалiцыi, калi супраць Багдаду давядзецца выкарыстаць сiлу. Паводле мiнiстра абароны ЗША Доналда Рамсфэльда, Вашынгтону ужо паабяцалi падтрымку некалькi краiнаў. Якiя менавiта, мiнiстар не ўдакладнiў. У сераду стала вядома, што ЗША зьвярнулiся да Вялiкай Брытанii з просьбай вылучыць войскi на выпадак ваеннай апэрацыi супраць Іраку.