Цягам саміту міністраў замежных справаў Эўразьвязу 14 краінаў выказаліся за ўвядзеньне забароны на выдачу ўязных візаў Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 7 прадстаўнікам сучаснага кіраўніцтва Беларусі. Выключэньне зробленае толькі для сустрэчаў па лініі АБСЭ. Супраць выступіла Партугалія, якая зараз старшынюе ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і спадзяецца на вяртаньне місыі АБСЭ ў Менск.