ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш у адмысловым iнтэрвiю Радыё Свабода заявiў, што Расея не павiнна баяцца пашырэньня НАТО i выказаў спадзяваньне, што Масква зможа спынiць вайну ў Чэчэнii шляхам мiрнага палiтычнага дыялёгу. Напярэдаднi самiту НАТО ў Празе, куды амэрыканскi прэзыдэнт выпраўляецца сёньня, Буш падкрэсьлiў, што пашыранае НАТО зможа забясьпечыць большую стабiльнасьць для ўсёй Эўропы.