ТОКІЁ. Побач з амэрыканскай вайсковай базай, што месьцiцца недалёка ад сталiцы Японii, у панядзелак увечары адбылiся два выбухi. Нiхто не пацярпеў. Японская палiцыя лiчыць, што актывiсты ўльтра-левых груповак паспрабавалi абстраляць базу з самаробнай ракетнай устаноўкi.