МАСКВА. Учора ў Чачні, у выніку атакі ў цэнтры Грознага, загінуў расейскі гэнэрал Ігар Шыфрын. Расейскія вайскоўцы паведамляюць пра пяць чачэнскіх байцоў, забітых у часе апэрацыі фэдэральных сілаў у Курчалойскім раёне рэспублікі. Актывізацыя баявых дзеяньняў на тэрыторыі Чачні зьвязаная з намерам Масквы правесьці рэфэрэндум у справе новай чачэнскай Канстытуцыі, якая вызначыць рэспубліку, як частку Расеі.