МЕНСК. Часовым павераным у справах Беларусі ў Чэхіі прызначаны дараднік-пасланьнік дыпляматычнай місіі Мікалай Барысевіч. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Павал Латушка. Ён пацьвердзіў, што амбасадар Беларусі ў Чэхіі ўладзімер Бельскі адкліканы на кансультацыі і неўзабаве прыедзе ў Менск.