Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:52 ]  Лукашэнку і кіраўніцтву краіны забароняць уезд у краіны Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Аляксандару Лукашэнку і ўсяму вышэйшаму кіраўніцтву Беларусі будзе забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу – на знак пратэсту супраць абыякавага стаўленьня да законаў і дэмаккратычных прынцыпаў. Як паведаміў сёньня ў Брусэлі старшыня Эўракамісіі, пастанова, хутчэй за ўсё будзе прынятая на пачатку наступнага тыдню ў часе нарады міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Сёньня ж міністар замежных справаў Чэхіі Цырыл Свобада паведаміў, што Лукашэнку канчаткова адмоўлена ў візе на ўезд у краіну. Лукашэнка зьбіраўся прыехаць у Прагу на НАТАўскую сустрэчу ў вярхох.
XS
SM
MD
LG