СІДНЭЙ. Міністры гандлю 25 краінаў сьвету прыйшлі да пагадненьня ў справе забесьпячэньня трэйціх краінаў таннымі мэдыкамэнтамі – перад усім ад СЬНІДУ, малярыі і сухотаў. Цяпер трэйція краіны могуць самі вырабляць лекі, абароненыя заходнімі патэнтамі, а потым экспартаваць іх у раёны, дзе яны найбольш патрэбныя. На прыканцы году пагадненьне павінна быць ухваленае Ўсясьветнай гавндлёвай арганізацыяй.