Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  “Вось зла: Беларусь – зьвяно якога не хапала”


ВАШЫНГТОН. Сэнатар Злучаных Штатаў Джон Мак’Кэйн, у часе выступу на кангрэсе “Вось зла: Беларусь – зьвяно якога не хапала” сказаў: "Беларусь, якой кіруе Лукашэнка, ня зможа доўга праіснаваць у сьвеце, дзе ЗША і Расея - стратэгічныя партнэры, а Злучаныя Штаты сур'ёзна настроеныя пакласці канец рэжымам ізгояў, якія нам пагражаюць". "Тое, як Лукашэнка кіруе дзяржавай і праводзіць зьнешнюю палітыку, непрыймальна ў сучасных умовах", - падкрэсьліў сэнатар і адзначыў, што "Лукашэнка гэта кіраўнік, які ізаляваны ня толькі ад міжнароднай супольнасьці і свайго народу, але і ад асабістага ўрада". НАТО павінна спыніць супрацоўніцтва з Беларусьсю ў межах праграмы "Партнэрства дзеля міру" і ня мець ніякіх катактаў зь беларускім урадам, датуль, пакуль Лукашэнка застанецца ва ўладе, - адзначыў Мак’Кэйн.
XS
SM
MD
LG