Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:14 ]  Заява адносна дэпартацыі Нямцова не прынятая


МЕНСК. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі вырашыла не прымаць заяву з прычыны дэпартацыі зь Беларусі лідэра фракцыі "Саюз правых сілаў", дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Барыса Нямцова. 23 кастрычніка Барыс Нямцоў плянаваў узяць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў праблемах беларуска-расейскай інтэграцыі ў Менску, аднак быў дэпартаваны. Сёньня старшыня міжнароднай камісіі Анатоль Малафееў праінфармаваў дэпутацкі корпус пра тое, што міжнародная камісія накіравала запыты ў памежную службу, КГБ, МУС, МЗС і пракуратуру Беларусі. З атрыманых тлумачэнняў вынікае, што беларускія спецслужбы дзейнічалі ў рамках заканадаўства.
XS
SM
MD
LG